У Беларусі заканчваецца прэпарат для ўсыплення. Пасля аналага жывёлы... ажываюць

"Можа гэта жахі нейкія?" — кажуць супрацоўнікі адной з ветклінік

"Можа гэта жахі нейкія?" — кажуць супрацоўнікі адной з ветклінік / pixabay

Чытачы Еўрарадыё расказалі, што праз санкцыі ў Беларусь амаль перасталі завозіць прэпарат для эўтаназіі жывёл. Верагодней за ўсё гаворка ідзе пра нідэрландскі прэпарат Т-61, які раней часта выкарыстоўвалі ў клініках.

"Цяпер многія клінікі перайшлі на расійскія прэпараты, але яны настолькі кепскія, што сэрца жывёлы можа праз 20 хвілін пасля смерці зноў пачаць біцца", — піша чытач Еўрарадыё.

Эўтаназія гадаванца і так няпростае рашэнне. Ува многіх клініках гаспадарам дазваляюць прысутнічаць падчас працэдуры, але часта з агаворкай — гэта непажадана, бо эмацыйна цяжка. І тым больш страшна ўявіць сітуацыю, калі гадаванец "ажывае" пасля ўсыплення ад няякаснага прэпарата.

Мы патэлефанавалі ў некалькі ветэрынарных клінік Беларусі, каб даведацца, якія прэпараты зараз выкарыстоўваюцца для эўтаназіі.

 

Рэшткі нідэрландскага прэпарата?

У трох з пяці клінік нам прапанавалі Т-61. Гэта зарэгістраваны ў Беларусі нідэрландскі прэпарат, яго выкарыстоўваюць шмат гадоў. Сусветнае таварыства абароны жывёл абавязвае выкарыстоўваць яго толькі ў камплекце са снатворным. Калі гэтым этапам пагрэбаваць, то гадаванец памрэ ў пакутах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі