Стала вядома, для каго ў Беларусі будзе абавязковым чыпіраванне жывёлаў

Ад масавага чыпіравання катоў і сабак пакуль адмовіліся

Ад масавага чыпіравання катоў і сабак пакуль адмовіліся / pixabay.com

28 лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект "Аб адказным абыходжанні з жывёламі". Раней прадугледжвалася, што чыпіраванне хатніх гадаванцаў у Беларусі стане абавязковым. Але новаўвядзенне адклалі. Як паведамляе БЕЛТА, улічылі "шматлікія просьбы грамадзян, асабліва якія пражываюць у сельскай мясцовасці".

У выніку ў законапраекце "прапануецца замацаваць не абавязак, а права ўладальніка на чыпіраванне свайго гадаванца". Аднак "у мэтах паступовага пераходу да масавага чыпіравання сабак і катоў прадугледжваецца абавязак для заводчыкаў і гадавальнікаў чыпіраваць прыплод да яго продажу". Адпаведны парадак вызначыць урад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі