У Беларусі хочуць зрабіць абавязковым чыпіраванне сабак і катоў
Сабака
Чыпіраванне сабак і катоў можа стаць у Беларусі абавязковым. Такая норма ёсць у праекце закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі". Дакумент ужо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, а яго тэкст з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.by.
У законапраекце гаворыцца, што гаспадар сабакі ці кошкі павінен будзе чыпіраваць хатняга гадаванца на працягу 14 дзён з дня набыцця (калі гэта не было зроблена раней). Абавязак чыпаваць шчанюкоў і кацянят прапісаная і для ўладальнікаў гадавальнікаў і заводчыкаў: яны павінны гэта зрабіць, калі не здолелі рэалізаваць жывёл да дасягнення жывёлам 4 месячнага ўзросту. Тэрмін той жа — 14 дзён.
Парадак чыпіравання, а таксама стварэння, вядзення і выкарыстання банка даных чыпіраваных жывёл павінен вызначыць Саўмін. Пры гэтым трымаць дома не чыпіраваных жывёл будзе забаронена. Аднак калі жывёла была зарэгістравана ва ўладальнікаў да прыняцця закона, то праходзіць гэтую працэдуру яго неабавязкова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.