Працягнулі тэрмін звароту на легалізацыю самавольна занятых зямельных участкаў

Зямельная "амністыя" ўведзена з 2022 года

Зямельная "амністыя" ўведзена з 2022 года / Euroradio

У Беларусі працягнулі тэрмін звароту на легалізацыю самавольна занятых зямельных участкаў. Зямельная "амністыя" будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028 года. Адпаведны закон падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Зямельная "амністыя" ў РБ (магчымасць без пакарання ўзаконіць раней самавольна занятыя зямельныя ўчасткі) была ўведзена з 1 верасня 2022-га. Меркавалася, што яе дзеянне працягнецца да канца лета 2025 года. Аднак было прынятае рашэнне "амністыю" працягнуць яшчэ на некалькі гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі