Ждановіцкі сельсавет ачольвае антырэйтынг самавольна занятых зямельных участкаў

Зямельная "амністыя" ў Беларусі дзейнічае да 2028 года

Зямельная "амністыя" ў Беларусі дзейнічае да 2028 года / pristalica.by

Ждановіцкі сельсавет у Мінскім раёне ачольвае антырэйтынг па самавольна занятых зямельных участках. Як кажа яго старшыня Дзмітрый Атрашонак, на іх знаходзіцца 2395 гаспадарак з 8914 — амаль траціна. "Ва ўсіх выпадках зафіксавана неадпаведнасць занятых участкаў з тымі дакументамі, якія знаходзяцца на руках у людзей", — цытуе яго словы газета "Прысталічча".

Летась Ждановіцкі сельвыканкам разаслаў апавяшчэнні, але 400 вярнуліся назад альбо за не запатрабаванасцю, альбо праз тое, што чалавек не жыве па адрасе.

З тых жа, хто іх атрымаў, да землеўпарадчыка прыйшлі 414 чалавек. "31 пастанова ўжо прынятая, 493 тысячы рублёў пайшло ў бюджэт. Гэта значыць людзі набывалі дадатковыя зямельныя ўчасткі", — гаворыць старшыня сельсавета.

Зямельная "амністыя" ў Беларусі (магчымасць без пакарання ўзаконіць раней самавольна занятыя зямельныя ўчасткі) была ўведзена з 1 верасня 2022-га да канца лета 2025 года. Аднак нядаўна працягнулі тэрмін звароту на легалізацыю самавольна занятых зямельных участкаў — да 1 студзеня 2028 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі