У Беларусі засталося толькі 5 прыватных школ

Летась Аляксандр Лукашэнка загадаў "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі" / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

Летась Аляксандр Лукашэнка загадаў "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі" / Ілюстрацыйнае фота з архіва Еўрарадыё

У Беларусі засталося толькі 5 прыватных школ. Тры з іх знаходзяцца ў Мінску, яшчэ дзве — ў Мінскім раёне. Пра гэта распавёў першы намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі Аляксандр Бахановіч. Паводле яго слоў, у згаданых школах налічваецца каля тысячы вучняў.

"Зачыстка" прыватных навучальных ўстаноў пачалася пасля таго, як у прыватнай мінскай школе "Смарт скул" адзін школьнік стрэліў у аднакласніцу гумовым шарыкам з пісталета і патрапіў ёй у вока. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка загадаў "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі". Тады за тыдзень у краіне зачынілі восем прыватных школ.

Першая намесніца старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка ў красавіку 2023-га паведаміла, што на атрыманне дзяржаўнай ліцэнзіі былі пададзеныя заяўкі ад 12 прыватных школ, але "выканаць ліцэнзійныя патрабаванні ўдалося толькі тром з іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі