У Мінску засталося толькі тры прыватныя школы

У Мінску цяпер толькі тры прыватныя школы / pixabay.com
У Мінску цяпер толькі тры прыватныя школы / pixabay.com

У Мінску засталося толькі тры прыватныя школы. Пра гэта ў інтэрв'ю інфармагенцтву "Мінск-Навіны" расказала першая намесніца старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

Па яе словах, на атрыманне дзяржаўнай ліцэнзіі былі пададзеныя заяўкі ад 12 прыватных школ. "Але, на жаль, выканаць ліцэнзійныя патрабаванні ўдалося толькі тром з іх. І яны атрымалі ліцэнзіі. Адна з прыватных школ нават прайшла планавую акрэдытацыю", — заявіла чыноўніца.

"Зачыстка" прыватных навучальных ўстановаў пачалася пасля таго, як у прыватнай мінскай школе "Смарт скул" адзін школьнік стрэліў у аднакласніцу гумовым шарыкам з пісталета і патрапіў ёй у вока. Пасля гэтага Лукашэнка загадаў "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі". Тады за тыдзень у краіне зачынілі восем прыватных школаў.

"Тую сітуацыю, якая склалася летась, можна ахарактарызаваць так: гэта жаданне жыць паводле ўласных правілаў, калі камерцыйным установам адукацыі дазвалялася тое, чаго не маглі дазволіць дзяржаўныя", — кажа Людміла Барысенка. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі