У дзяржаўныя школы перайшлі больш за 90% навучэнцаў прыватных школ

У Беларусі масава ліквідуюць прыватныя школы / pixabay.com
У Беларусі масава ліквідуюць прыватныя школы / pixabay.com

Больш за 90% навучэнцаў прыватных школ перайшлі ў дзяржаўныя. Такую лічбу назваў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

"У нашай краіне не працуюць усе прыватныя школы, у якіх няма акрэдытацыі або сертыфіката гатоўнасці. Больш за 90% навучэнцаў такіх школ ужо перайшлі ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі. Частка дзяцей знаходзіцца за мяжой, па іх вяртанні ў краіну мы сустрэнем іх у нашых школах", — прыводзіць ягоныя словы прэс-служба Мінадукацы.

Іванец нагадаў, што 17 кастрычніка быў падпісаны закон "Аб ліцэнзаванні", які закранае ў тым ліку школы і дзіцячыя садкі. Глава, прысвечаная сістэме адукацыі, набывае моц з дня падпісання. "У двухдзённы тэрмін павінна быць прынятая пастанова Савета міністраў аб зацвярджэнні парадку правядзення працэдуры ліцэнзавання, а таксама планы і графікі, пасля чаго абласныя і раённыя аддзелы адукацыі пачнуць рэалізацыю сваіх функцый і паўнамоцтваў", — заявіў міністр.

За апошнія тыдні ў Беларусі зачынілі некалькі прыватных школаў. Гэта адбылося пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка загадаў "зачысціць" сістэму адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі