У бліжэйшыя дні чакаецца мокры снег і галалёд
26 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу, па ўсходзе краіны — да 7-10 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца -3...+3.
У сераду, 27 лістапада, у асобных раёнах краіны чакаецца мокры снег і дождж, а таксама слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -8 па ўсходзе да +1 па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуецца -2...+5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.