У цэнтры Мінска амаль на год перакрываюць перагружаны мост

Мост паміж Маскоўскай і плошчай Незалежнасці / Мінск-Навіны
У цэнтры Мінска на дзесяць месяцаў плануюць перакрыць перагружаны мост. Гаворка ідзе пра пуцеправод паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", яго закрыюць для транспартнага руху з 10 лютага да 1 снежня. Плануецца правесці яго капітальны рамонт з мадэрнізацыяй.
Рамонт моста закране і праезд пад ім. Часовае абмежаванне транспартнага руху ўвядуць на ўчастку вуліцы Бабруйскай — ад вуліцы Ленінградскай да вуліцы Мяснікова. Яно будзе дзейнічаць з 10 лютага да 31 кастрычніка.
Улады абяцаюць, што ў цяперашнія маршруты грамадскага транспарту будуць унесены "нязначныя змены", а месцы прыпынкаў застануцца ранейшымі. Але мінчукам лепш усё ж падрыхтавацца да транспартнага калапсу ў раёне чыгуначнага вакзала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.