У цэнтры Волагды з'явіцца скульптурная кампазіцыя "Песняры"

Макет скульптурнай групы "Песняры" ў Волагдзе

Макет скульптурнай групы "Песняры" ў Волагдзе

У цэнтры расійскага горада Волагда з'явіцца скульптурная група, прысвечаная "Песнярам". Пра беларускі ВІА, які заспяваў пра "резной палисад" у "Вологде-где-где-где-где", згадалі ў межах святкавання 880-годдзя абласнога цэнтра.

"Песняры" — адна з васьмі бронзавых фігур і кампазіцый, якія ўсталююць у Волагдзе. Усе яны не будуць мець пастаментаў — каб было зручна з імі фатаграфавацца.

Месца для скульптурнай групы "Песняры" знайшлося на ромбападобнай плошчы на ​​скрыжаванні вуліц Мальцава і Благавешчанскай. Побач будуць усталяваныя "Букет", "Валагодскае вяселле" і "Гарманіст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі