З афішы расійска-беларускага серыяла пра "Песняроў" прыбралі двух акцёраў
Афіша да беларускай цэнзуры / t.me/holybelawood/
З афішы расійска-беларускага серыяла "За паўгадзіны да вясны" пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў" прыбралі двух акцёраў — Дзмітрыя Есяневіча і Георгія Пятрэнку. Таксама, па некаторых звестках, сцэны з іх удзелам былі перамантаваныя, піша тг-канал "Святы Белавуд".
Есяневіч выконваў ролю барабаншчыка "Песняроў" Аляксандра Дзямешкі. Акцёр быў у складзе трупы купалаўцаў, якія сышлі з тэатра ў 2020-м. Таму ён у "чорным спісе" беларускіх чыноўнікаў ад культуры.
Таксама ў серыяле здымаўся акцёр-купалавец Міхась Зуй. Сцэны з яго ўдзелам таксама маглі прыбраць. Мяркуецца, што Мінкульт РБ даў дазвол на паказ серыяла ў Беларусі толькі пасля згаданай цэнзуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.