12 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна
12 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка легендарных "Песняроў". Ён нарадзіўся ў Расіі і не меў беларускіх каранёў, аднак стаў адным з галоўных дзеячоў беларускай культуры ХХ стагоддзя. "Песняры" Мулявіна сталі брэндам нашай культуры ва ўсім свеце, а беларускія народныя песні, песні, напісаныя на творы айчынных паэтаў, дзякуючы яму засталіся хітамі на ўсе часы, піша zviazda.by.
Уладзімір Мулявін памёр 26 студзеня 2003 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
У аўторак Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" выступіць з самымі вядомымі песнямі ў студыі, дзе працаваў Мулявін. Online-канцэрт пачнецца ў 12:30 на афіцыйным YouTube-канале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.