У Мінску на продаж выстаўлена кватэра Уладзіміра Мулявіна

Памятная дошка на доме Уладзіміра Мулявіна / realt.by

Памятная дошка на доме Уладзіміра Мулявіна / realt.by

На сайце Realt.by, якія спецыялізуецца на тэме нерухомасці, з'явілася аб'ява аб продажы "той самай кватэры, у якой увесь час жылі народны артыст СССР і Беларусі, заснавальнік і мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры", спявак і кампазітар Уладзімір Георгіевіч Мулявін і яго сям'я". Гаворка ідзе пра кватэру, размешчаную па адрасе вуліца Леаніда Бяды, 13. На будынку усталявана памятная дошка ў гонар музыканта.

Да аб'явы аб продажы кватэры прымацаваныя толькі фота дома, двара і пад'езда. Фотаздымкаў самой кватэры няма. Але паведамляецца, што на падлозе ляжыць лінолеўм, вокны — драўляныя, ўваходныя дзверы — металічныя і "патрабуецца рамонт". Прадавец просіць за кватэру ў 65,2 кв м з двума вялікімі лоджыямі 72,5 тысяч долараў у рублёвым эквіваленце.

Нагадаем, Уладзімір Мулявін у траўні 2002 года трапіў у цяжкую аварыю пад Мінскам. З-за пералому хрыбетніка апынуўся цалкам абезрухоўлены. Праз 8 месяцаў, 26 студзеня 2003 года, ён памёр у маскоўскай клініцы. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. А ў 2016 годзе памерла яго ўдава — актрыса Святлана Пенкіна.

В Минске на продажу выставлена квартира Владимира Мулявина
Планіроўка кватэры / realt.by
В Минске на продажу выставлена квартира Владимира Мулявина
Уваход у пад'езд / realt.by
В Минске на продажу выставлена квартира Владимира Мулявина
Двор дома / realt.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі