У чацвер удзень у Беларусі чакаецца да 6 марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў чацвер, 3 снежня. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца слабыя туманы. Вецер будзе паўднёвым, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 5-11 градусаў, пры праясненнях будзе ад 12 да 15 марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад 0 да 6 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі