У дыпламата, затрыманага ў мінскай кавярні, знайшлі сакрэтныя дакументы

Журналісту газеты "Белорусы и рынок" Аляксандру Алесіну 8 снежня выставілі абвінавачанне. Гэта артыкул 356 "Здрада дзяржаве" і 356.1 "Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж". Журналісту і ваеннаму аналітыку пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Як інфармуе Радыё Свабода, напрыканцы лістапада ў адной з мінскіх кавярняў разам з Аляксандрам Алесіным супрацоўнікі КДБ затрымалі дыпламата адной з еўрапейскіх краін. У апошняга знайшлі нейкія сакрэтныя дакументы і цяпер следчыя высвятляюць, ці не перадаваў іх яму журналіст.

Сваякі Аляксандра Алесіна перакананыя, што ён не мог мець гэтыя дакументы, бо заўжды, як ваенны эксперт, працаваў толькі з легальнымі крыніцамі.

Журналіст не з'яўляецца асноўным фігурантам справы. Тым не менш, ён застаецца пад вартай, верагодна, у следчым ізалятары КДБ. Цягам месяца будуць праводзіцца следчыя дзеянні. Праўда, рыхтуецца хадайніцтва пра змену меры стрымання для Аляксандра Алесіна ў сувязі са станам здароўя.

“Да Алесіна магла трапіць сакрэтная інфармацыя, а ён яе распаўсюдзіў”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі