У газеце "Прессбол" змяніўся галоўны рэдактар (фота)
Замест Уладзіміра Беражкова, які 19 гадоў ачольваў папулярнае беларускае спартыўнае выданне, ім стаў Сяргей Кайко (на здымку).
Яго кандыдатуру адзінагалосна ўхваліў сход заснавальнікаў ТАА "Прессбол-91". Першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты прызначаны Дзмітрый Беленькі, намеснікамі — Аляксандр Дабрыян, Юрый Доўнар, Сяргей Новікаў і Уладзімір Пірог.
Уладзімір Беражкоў стаў старшынёй назіральнага савета ТАА "Прессбол-91".
Фота — pressball.by