У Гродна ўпершыню за тры гады паказалі “Тутэйшых” (фота)

Гэтая пастаноўка для дарослых ўжо стала культавай сярод гарадзенцаў. У наступным годзе спектакль адсвяткуе чвэрць стагоддзя на сцэне.

"Тутэйшых" у гродзенскім лялечным тэатры не паказвалі апошнія тры гады. За гэты час у спектаклі паспеў памяняцца адзін з чатырох акцёраў - замест звольніўшагася былога дырэктара тэатра Аляксандра Ігнаценка, які выконваў ў спектаклі ролю ўсходняга вучонага, цяпер яе выконвае Васіль Прабадзяк.

На спектаклі 9 кастрычніка ў залі было толькі некалькі вольных месцаў, паведамляе tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі