У абласцях даражэе праезд у грамадскім транспарце
Беларускія рэгіёны падымаюць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Спярша такія рашэнні прынялі Гомельская і Брэсцкая вобласці. Цяпер кошты выраслі ў Гродзенскай і Мінскай абласцях.
Квіткі даражэюць на 10 капеек за адну паездку. Праезд у звычайным і хуткасным аўтобусе каштуе 80 капеек за адну паездку, а ў экспрэс-аўтобусе — 90 капеек.
Бліжэйшым часам, без сумневу, падаражэе праезд у грамадскім транспарце і ў іншых абласцях і Мінску.
Дарэчы, падняць кошт праезду чыноўнікі планавалі напрыканцы мінулага года. Меркавалася, што квіткі падаражэюць на 5 капеек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.