У ГУБАЗіКу чакаюць, што "наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok"
Міліцыя заклапочана тым, якія думкі нараджаюцца ў галовах людзей (ілюстрацыйнае фота)
У ГУБАЗіКу чакаюць, што "наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok". Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі, начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр Генадзь Казакевіч.
"І яна зусім не такая бяскрыўдная, — кажа ён. — Напрыклад, год таму ў Расійскай Федэрацыі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы і біліся з АМАПам... Хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 14 гадоў і вышэй. Іншымі словамі, тэхналогіі ў дзеянні".
Генерал падкрэслівае, што "для здзяйснення рэвалюцыі" выкарыстоўваюцца "штучныя інтэлекты, нейрасеткі". "Процідзейнічаць тэхналогіям можна толькі тэхналогіямі", — дадае ён.
МУС Беларусі ўжо рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года. "Любы дэструктыў, любыя экстрэмісцкія альбо тэрарыстычныя праявы пачынаюцца ў галовах. Разумеючы гэта, мы актыўна працуем у гэтым кірунку", — так распавёў Генадзь Казакевіч пра рэпрэсіі, якія не спыняюцца ў нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.