У Ірыны Халіп — новы адвакат
Ганна Бахціна стане ўжо трэцім па ліку адвакатам Ірыны Халіп, які будзе прадстаўляць яе інтарэсы падчас следчых дзеянняў.
Як паведаміла па тэлефоне прэс-службе "БАЖ" маці журналісткі Люцына Бяльзацкая, з новым адвакатам яшчэ не сустракаліся, але ўжо размаўлялі.
Нагадаем, папярэдні адвакат — Тамара Гараева, з якой днямі была заключаная дамова, — сёння адмовілася прадстаўляць інтарэсы Ірыны.
А Уладзімір Тоўсцік, які абараняў Халіп ад моманту яе затрымання, быў вымушаны адмовіцца ад вядзення справы, хаця дамова з ім дагэтуль не скасаваная. Пра прычыны адмовы ён вырашыў не казаць.