У канцы верасня Домрачава народзіць дзяўчынку

У канцы верасня Домрачава народзіць дзяўчынку

У канцы верасня Дар'я Домрачава народзіць дзяўчынку. Пра гэта заявіў першы трэнер знакамітай беларускай біятланісткі Альберт Мусін. Як інфармуе сайт pronyagan.ru, Мусін распавёў, што цяпер Домрачава знаходзіцца ў Нарвегіі і трэніруецца. Пасля нараджэння дзіцяці яна плануе працягнуць падрыхтоўку да Алімпіяды 2018 года, адзначыў трэнер.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку красавіка нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален на прэс-канферэнцыі заявіў, што ён і беларуска Дар'я Домрачава чакаюць дзіця. Гэта пацвердзіла і Дар'я. Тады гаворка ішла пра кастрычнік. Домрачава збіраецца нараджаць у Беларусі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі