У кастрычніку адбудуцца вучэнні Сіл спецаперацый Беларусі і спецназа ПДВ РФ
Спецпадраздзялення Сіл спецаперацый Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Расіі ў кастрычніку 2017 года правядуць сумесныя тактычныя вучэнні, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу расійскага Мінабароны.
Месцам правядзення сумесных вучэнняў стане наша краіна. Для іх абраныя палігоны ў Пухавіцкім, Асіповіцкім і Мінскім раёнах Беларусі.
Паводле заявы расійскага Мінабароны, вучэнні будуць праходзіць у адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Расіі.