У Крычаўскім раёне знішчана 120 тон саломы
Пажар заўважылі, калі салома ўжо гарэла адкрытым полымем
У Крычаўскім раёне знішчана 120 тон саломы. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны на полі каля вёскі Падасінкі. Як пішуць ратавальнікі, там былі складзены каля 300 рулонаў саломы ўкосу гэтага года, якія належаць аднаму з мясцовых прадпрыемстваў. Цяпер яно падлічвае шкоду.
На пажары апёкі 2% цела атрымаў жыхар Крычава. Па папярэдніх даных пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.