У Курапатах працягваліся пратэсты супраць адкрыцця рэстарацыі

У Курапатах працягваліся пратэсты супраць адкрыцця рэстарацыі

2 чэрвеня ў мінскім урочышчы Курапаты працягваюцца пратэсты супраць адкрыцця рэстарацыі “Паедзем, паядзім” за 50 мэтраў ад мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.

Як паведамляе Радыё Свабода, у 12.00 група пратэстоўцаў на чале са Змітром Дашкевічам падышла да брамы рэстарацыі, якая мусіла адкрыцца 1 чэрвеня. Там дагэтуль вісіць шыльда “Зачынена”. Пратэстоўцы разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг, прынеслі друкаваную інфармацыю пра Курапаты, а таксама Біблію.

Грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык сказаў, што яны будуць бараніць святыню да канца.

У нядзелю, 3 чэрвеня тут плануюць мемарыяльны мітынг, прысвечаны 30-годдзю адкрыцця ўрочышча пад Мінскам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек. Мітынг у Курапатах раённыя ўлады дазволілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі