У Лідзе склалі пратакол на ўдзельніка "мітынгу без слоў"

Сем чалавек на могілках запалілі знічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг. За імі сачылі людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы прысутных, а з 2 красавіка пачалі выклікаць у міліцыю. На Станіслава Судніка (на здымку) ўжо склалі пратакол.



"З абвінавачваннямі я не пагадзіўся, паколькі ніякага мітынгу на могілках мы не праводзілі, не было нават выступаў. Але ў пратаколе так і запісана, што мяне вінавацяць "за ўдзел у мітынгу бяз слоў", — цытуе словы Судніка Радыё Свабода.



Дарэчы, 25 сакавіка людзі ў цывільным здымалі на камеру і наведванне ў Воранава лідскімі актывістамі магілы вайсковага міністра Беларускай Народнай Рэспублікі генерала Кандратовіча.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі