У Маскве загарэлася рака (відэа)
Па Маскве-рацэ паплыла вялікая пляма мазуту з падводнага трубаправода.
На паверхні Масквы-ракі загарэлася буйная масляністая пляма. Яна ўтварылася пры ўцечцы мазуту з падводнага трубаправода, перадае BBC.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, уцечка гаручага адбылася на нафтаперапрацоўчым заводзе "Транснафты", на мяжы маскоўскіх раёнаў Мар'іна і Брацеева. На пляму мазуту ў рацэ агонь перакінуўся з берагу, дзе гарэла трава. Плошча пажару складае 100 пагонных метраў.
На відэа можна пабачыць, што мазут гарыць практычна ва ўсю шырыню ракі. Над пажарам падымаецца густы чорны дым на вышыню ў некалькі дзесяткаў метраў.