У Мінcку затрымалі фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка

У Мінcку затрымалі фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка

25 лістапада ў Мінску затрымалі фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка

Яго жонка Алеся расказала "Свабодзе", што каля 17-й гадзіны Андрэй паехаў на роварную прагулку, а яна з двума дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Кузнечык вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

"Ператрус быў даволі "інтэлігентны": мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён", — кажа Алеся.

На якой падставе затрымалі Кузнечыка, жонка не ведае.

Дарэчы, акурат увечары 25 лістапада адміны "Свабоды" на 10 хвілінаў згубілі кантроль над сваім ТГ-каналам: там з'явіліся спасылкі на праўладныя каналы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі