У Мінску адбыўся чэмпіянат па паяданні клёцак (відэа)

У Мінску адбыўся чэмпіянат па паяданні клёцак (відэа)

У рэстаране "Настальгія" ў Мінску 26 чэрвеня адбыўся чэмпіянат па паяданні бульбяных клёцак. Як піша nn.by, у гастранамічным турніры было 12 удзельнікаў. За 25 хвілін ім трэба было з'есці як мага больш клёцак.

На пачатку арганізатары меркавалі абмежаваць час у 15 хвілінаў, але потым падоўжылі час.

Пераможцам спаборніцтва стаў шматразовы чэмпіён краіны палачанін Уладзімір. За вызначаны час ён паспеў з'есці 15 вялікіх клёцак агульнай вагою ў 3,3 кг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі