У Мінску на аўкцыён выставяць ваенны верталёт Мі-8МТ

Ваенны верталёт, які прадаюць у Мінску

Ваенны верталёт, які прадаюць у Мінску / "Белспецкантракт"

На аўкцыён у Мінску выставяць ваенны верталёт Мі-8МТ (мадыфікаваны транспартны), заўважыў сайт "Позірк".

Таргі прызначаныя на 25 красавіка. Іх арганізуе РУП "Белспецкантракт", якое займаецца рэалізацыяй матэрыяльных рэсурсаў Мінабароны.

Прадаваць будуць верталёт 1986 года выпуску. Ён знаходзіцца на захоўванні ў Мачулішчах (Мінскі раён), на балансе 50-й змяшанай авіяцыйнай базы.

Пачатковы кошт лота (на фота ў яго няма лопасцяў) — 550 тысяч рублёў (каля 168 тысяч долараў). Паведамляецца, што машына налятала 3176 гадзін, адносіцца да 4-й катэгорыі прыдатнасці і праходзіла другі капітальна-аднаўленчы рамонт у 2008 годзе.

Удзельнічаць у таргах змогуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, "якія аплацілі задатак (у памеры 100 тысяч рублёў), гарантыйны дэпазіт", якія падалі заяву на ўдзел у аўкцыёне і іншыя неабходныя дакументы да 15:00 22 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі