Відаць, улады рыхтуюцца ваяваць — у РБ апублікавалі інвестыцыйную праграму

Ключавым атрымальнікам сродкаў у рамках інвестыцыйнай праграмы стане Мінабароны, ілюстрацыйнае фота

Ключавым атрымальнікам сродкаў у рамках інвестыцыйнай праграмы стане Мінабароны, ілюстрацыйнае фота / @modmilby

Ключавымі атрымальнікамі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту ў рамках інвестыцыйнай праграмы сёлета будуць сілавыя ведамствы. На гэта звярнуў увагу рэсурс "План Б".

"Галоўная выснова, якая ўзнікае ў выніку аналізу прыярытэтаў, — улады рыхтуюцца ваяваць. І працягнуць ператвараць краіну ў турму", адзначае медыя.

Мінабароны, у прыватнасці, у рамках інвестыцыйнай праграмы атрымае з рэспубліканскага бюджэту 125,4 млн рублёў з агульных 751,5 млн. Большая частка (73,7 млн) прызначаная на будаўніцтва неназваных аб'ектаў у Магілёўскай вобласці. Яшчэ 40,6 млн вылучаюць на ўзвядзенне ваеннага гарадка і палігона ў Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай. Сімвалічныя на гэтым фоне 8,3 млн рублёў прадугледжаныя на будаўніцтва жылля для вайскоўцаў.  

МУС сёлета атрымае 84,6 млн рублёў. Мяркуецца, што яны пойдуць на будаўніцтва навучальнага комплексу з інтэрнатамі, рэканструкцыю ваенных гарадкоў для ўнутраных войскаў, будаўніцтва новага комплексу для следчага ізалятара па Мінску і Мінскай вобласці, а таксама ўзмацненне ахоўнай інфраструктуры ў калоніі ў Віцебску.

Укладанні прадугледжаныя і ў КДБ. Спецслужбе вылучаюць 27,7 млн рублёў на будаўніцтва трэніровачнага "тактыка-спецыяльнага комплексу" ў пасёлку Баравая. У спісе атрымальнікаў ёсць яшчэ Дзяржкамваенпрам, Следчы камітэт, Вярхоўны суд і Генеральная пракуратура. Разам з усімі імі сілавікі ў 2024 годзе атрымаюць 261,9 млн рублёў, або 35% ад усяго аб'ёму прамых інвестыцыйных выдаткаў з бюджэту.

Для параўнання: на патрэбы Міністэрства аховы здароўя сёлета ў рамках інвестыцыйнай праграмы прадугледжана вылучыць 58 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі