У Мінску прашоў Жаночы Марш і Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі
Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску / Белсат
31 кастрычніка ў Мінску прашлі адначасова два марша. Калона Жаночага Марша аб'ядналася з калонай Марша інвалідаў на праспекце Незалежнасці.
Акцыя "людзей з неабмежаванымі магчымасцямі" пачалася з плошчы Незалежнасці. Адтуль калона высунулася маршам у бок Кастрычніцкай.
У гэты ж час некалькі дзясяткаў удзельніц жаночага маршу збіраліся ў раёне кінатэатра "Беларусь", адкуль пайшлі ў бок Нямігі.
У нейкі момант абодва маршу аб'ядналіся і сумесная калона рушыла ўздоўж праспекта Незалежнасці ў бок цэнтра.
Калона дайшла да плошчы Якуба Коласа і разышлася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.