У Мінску п'яная расіянка танчыла на даху аўтамабіля Lexus (відэа)

У Мінску затрымалі п'яную расіянку, якая танчыла на даху аўтамабіля Lexus, а пасля села за руль і езділа на аўтамабілі па паркоўцы. Здарылася гэта каля шматфункцыянальнага комплекса "Тытан" на праспекце Дзяржынскага. На месца прыехалі супрацоўнікі ДАІ, якія і спынілі паездку п'янай 20-гадовай грамадзянкі Расіі.

Дзяўчына патлумачыла, што перад тым, як сесці ў Lexus CT200 2012 года выпуску, выпіла паўбутэлькі шампанскага. Яна прызналася, што прызвычаілася да такога: "Я там [у Расіі] магла ездзіць [п'янай на аўтамабілі]. У мяне маці ў судзе працуе. Я ездзіла... Што хацела, тое і рабіла".

Грамадзянку Расіі ўпершыню злавілі ў Беларусі п'янай за рулём, таму канфіскацыя машыны ёй не пагражала. Аднак парушэнні правілаў дарожнага руху ў яе былі. У выніку, дзяўчына атрымала штраф — 12 млн 600 тысяч рублёў. На тры гады яе пазбавілі права кіравання аўтамабілем, інфармуе сайт onliner.by.  

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі