У Мінску затрыманы глуханямы наркакур’ер
Ён рабіў закладкі з дозамі псіхатропаў.
Наркакантралёры Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 21-гадовага жыхара Барысава па падазрэнні ў рэалізацыі псіхатропных рэчываў. Ён быў наркакур’ёрам і рабіў гэтак званыя “закладкі”. Падчас асабістага дагляду ў затрыманага знайшлі і канфіскавалі каля 40 грамаў псіхатропу альфа-PVP, электронныя вагі і фасовачныя пакеты.
Малады чалавек раней не меў праблемаў з законам. Адметна, што ён выявіўся глуханямым.
На яго завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў, паводле якой прадугледжваецца турэмны тэрмін да 15 гадоў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: guvd.gov.by