У Мінску збіраюцца адкрыць найбуйнейшы ў краіне скаладром
У Мінску восенню збіраюцца адкрыць найбуйнейшы ў краіне скаладром. Ён будзе дзейнічаць на тэрыторыі стадыёна "Дынама", піша minsknews.by.
Скаладром практычна гатовы, застаецца дакупіць абсталяванне: страхоўкі, маты, вяроўкі і іншае. На ім прадугледжана некалькі трасаў (для навічкоў, дзяцей і спартсменаў), у тым ліку і алімпійская (вышыня сцяны складае 16 метраў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.