Беларускіх турыстаў на Эльбрусе шукаюць 80 чалавек
Эльбрус / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Расійскія ратавальнікі працягваюць пошукі беларускіх турыстаў, якія зніклі на Эльбрусе, паведамляе прэс-служба МНС Расіі.
Маршрут зніклай групы даследавала авіяцыя ратавальнікаў і даставіла другую групоўку работнікаў МНС у раён пошукаў. Яны плануюць абследаваць ўчастак ніжэй за вяршыню Уцюг.
Паведамляецца, што ў пошуку беларускіх турыстаў удзельнічаюць больш за 80 чалавек, 24 адзінкі тэхнікі, беспілотны лятальны апарат і верталёт Мі-8 МНС Расіі.
Пра знікненне беларускай групы стала вядома напярэдадні. Турысцкая група была не зарэгістраваная. Яна падымалася па заходнім схіле Эльбруса, а потым перастала выходзіць на сувязь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.