На Эльбрусе шукаюць шэсць турыстаў з Беларусі
Эльбрус / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
На Эльбрусе шукаюць шэсць турыстаў з Беларусі. Іх група не была зарэгістраваная. Як піша @ENews112, альпіністы падымаліся па заходнім схіле Эльбруса, а пасля перасталі выходзіць на сувязь.
Пошукамі турыстаў займаюцца ратавальнікі. Рыхтуецца вылет верталёта Мі-8 з Мінвод.
Эльбрус — найвышэйшая вяршыня РФ (5642 метра над узроўнем мора), знаходзіцца на Паўночным Каўказе, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.