На Эльбрусе загінуў беларускі турыст
Эльбрус
На Эльбрусе пры ўзыходжанні загінуў беларускі турыст. Пра гэта журналістам паведамілі ратавальнікі з галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі.
40-гадовы альпініст ішоў у складзе незарэгістраванай групы. Агулам у ёй было дзевяць чалавек.
На вышыні 5400 метраў мужчына сарваўся з гары. Ад атрыманых траўмаў беларус памёр на месцы.
Ратавальнікі эвакуявалі цела загінулага і перадалі следчым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.