У Мінску зноў адключалі Інтэрнэт. Пасля "эксперыментаў" з Telegram
Telegram на працоўным стале / фота: Еўрарадыё
У Беларусі адбыўся глабальны збой у працы інтэрнэту. Каля 14:40 у рэдакцыю Еўрарадыё сталі паступаць паведамленні ад чытачоў, што Інтэрнэт адсутнічае як у трох мабільных аператараў-life, A1, МТС, так і ў аператараў "хатняга" інтэрнэту.
Карыстальнікі не маглі загрузіць ні сайты, ні мэсэнджары. Таксама адсутнічаў доступ да сеткі праз VPN.
Інтэрнэт-лакаўт доўжыўся каля 15 хвілін і ў 14:52 доступ у Інтэрнэт зноў з'явіўся.
Дарэчы, да такой "поўнай блакіроўкі" інтэрнэту беларускія ўлады звярнуліся пасля ранішніх эксперыментаў з блакаваннем Telegram.
Нагадаем, каля 11 гадзін раніцы назіраліся праблемы з падключэннем да месенджара: нельга было прыняць або адправіць паведамленне. Праблемы ўдавалася вырашыць, калі падключыцца да проксі-серверу або VPN. Сэрвіс Downdetector фіксаваў паведамленні аб збоях у працы Telegram ва ўсёй краіне. Каля 13: 20 доступ да Telegram аднавіўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.