У МЗС Беларусі заявілі пра "нарастаючую палітызацыю тэмы дзяцей"
Украінскія дзеці ў Беларусі / sb.by
У МЗС Беларусі заявілі пра "нарастаючую палітызацыю тэмы дзяцей у міжнародным парадку дня". 16 траўня пра гэта гаварыў намеснік міністра замежных спраў РБ Юрый Амбразевіч. Ён сустракаўся з прадстаўнікамі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ). "Палітызацыю" Амбразевіч пабачыў і ў "беларускай практыцы прыёму дзяцей з замежных дзяржаў на аздараўленне ў летніх лагерах у Беларусі".
У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію ўкраінскіх дзяцей. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. Для Лукашэнкі тэма непрыемная — Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна. Але ў МЗС РБ у апраўданне нічога, акрамя "палітызацыі", прыдумаць не змаглі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.