У МЗС Малдовы пракаментавалі сітуацыю з аўтобусам з дзецьмі

МЗС Малдовы, ілюстрацыйнае фота

МЗС Малдовы, ілюстрацыйнае фота / Sputnik

У МЗС Малдовы пракаментавалі сітуацыю з аўтобусам з дзіцячым хорам, які не можа выехаць з Беларусі, піша newsmaker.md.

У ведамстве кажуць, што Літва не прапусціла аўтобус праз адсутнасць ліцэнзіі.

"Амбасада Малдовы ў Вільні знаходзіцца ў пастаянным кантакце з памежнымі ўладамі Літвы, каб спрыяць хуткаму ўрэгуляванню сітуацыі і хутчэйшаму атрыманню неабходнага дазволу", — заяўляюць у ведамстве. Малдоўскія дыпламаты назвалі бяспеку суграмадзян сваёй галоўнай задачай.

Як распавядала Еўрарадыё, больш за суткі з Беларусі не можа выехаць аўтобус з малдоўскім дзіцячым хорам "Рапсодыя". У Мінску ён удзельнічаў у дзіцячым тэатральным форуме "Крокі", дзе заваяваў Гран-пры.

Аўтобус спярша спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу, але пасля беспаспяховай спробы адправіўся на мяжу з Літвой. Аднак і там яму не ўдалося выехаць з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі