Дзіцячы хор з Малдовы больш за суткі не можа выехаць з Беларусі

Дзеці стаміліся і заснулі ў аўтобусе

Дзеці стаміліся і заснулі ў аўтобусе / Александра Подольская

Дзіцячы хор "Рапсодыя" з Малдовы больш за суткі не можа выехаць з Беларусі. Увесь гэты час аўтобус з дзецьмі спрабуе перасекчы мяжу. Аб праблеме ў сацсетках расказала кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава.

Па яе словах, хор прыехаў у Беларусь праз Польшчу. У Польшчы ў калектыва таксама было некалькі выступаў. У Мінску на дзіцячым тэатральным форуме "Крокі" малдаўская "Рапсодыя" заваявала гран-пры. Але вярнуцца дадому праз беларуска-польскую мяжу калектыў не здолеў польскія памежнікі не прапусцілі аўтобус.

"Існуе нейкі закон, <…> што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі", — расказвала ў сацсетках Барабаншчыкава. Малдаўскія дыпламаты парэкамендавалі праехаць праз Літву. Але і тамака дзіцячы хор не прапусцілі. Аўтобус прастаяў на літоўскай мытні ў Медынінкаі больш за 7 гадзін, затым на службу заступіла новая змена. Яна развярнулі аўтобус з дзецьмі назад у Беларусь, піша "Камсамольская праўда" са спасылкай на адну з мам, якая суправаджае дзяцей. Па словах Наталлі Барабаншчыкавай, у адмове літоўцаў на транзітны праезд былі словы аб тым, што "калектыў прадстаўляе "пагрозу" для Літвы".

Барабанзшчыкам падзякавала малдаўскім дыпламатам, якія працуюць у Беларусі. Паводле яе слоў, яны прыехалі на мяжу, прывезлі дзецям ваду і яблыкі, дабіліся таго, каб дзецям дазволілі ў літоўскім пункце пропуску схадзіць у прыбіральню. Дыпламаты таксама былі гатовы арганізаваць для дзяцей начлег недалёка ад мяжы, але да таго часу дзеці заснулі ў аўтобусе.

Нагадаем, 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю "Лаварышкес" і "Райгардас" (з беларускага боку "Катлоўка" і "Прывалка"). Акрамя таго, Літва таксама забараніла з 1 сакавіка нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі