У непадаўжэнні сваіх паўнамоцтваў Азараў абвінаваціў КДБ і ФСБ
Аляксандр Азараў / Скрыншот Еўрарадыё
"Мы адсачылі гэта па сацыяльных сетках і публікацыях. Гэта пачалося з крызісу ў ByPol, ад пачатку чэрвеня”, — каментуе Аляксандр Азараў рашэнне Каардынацыйнай рады не падаўжаць яго паўнамоцтвы як прадстаўніка АПК па аднаўленні правапарадку.
Па словах Азарава, каналы былі спецыяльна створаныя для яго кампраметацыі і пачалі масава даваць кампрамат, публікаваць падробленыя дакументы, праводзіць нейкія даследаванні.
“Да іх далучыліся каналы, звязаныя з ФСБ Расіі, з КДБ, з ГУБАЗіК, так званыя "беларускія дэмакратычныя каналы": Балкунец, Цапкала і гэтак далей", — кажа Аляксандр Азараў у размове з “Радыё Свабода”.
Каментуючы сітуацыю “Люстэрку”, ён адзначае, што прымае рашэнне Каардынацыйнай рады, бо было галасаванне і гэта дэмакратыя.
“Але я застаюся працаваць далей: план “Перамога”, барацьба з рэжымам. Не збіраюся на пенсію, так што Жыве Беларусь!” — дадае Азараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.