Каардынацыйная рада не ўзгадніла кандыдатуру Аляксандра Азарава
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Каардынацыйная рада не ўзгадніла кандыдатуру прадстаўніка АПК па аднаўленні правапарадку Аляксандра Азарава. Дэлегаты не рэкамендуюць падаўжаць яго прадстаўнічыя функцыі.
За Азарава было пададзена 11 галасоў, супраць — 35. Яшчэ 30 удзельнікаў КР устрымаліся.
"У Каардынацыйнай радзе больш за 100 дэлегатаў. Чаму некалькі дзясяткаў не знайшлі часу прыняць удзел? Якія ёсць больш важныя справы?" — абураюцца беларусы ў сацыяльных сетках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.