"Што не збіралася, выцечы не можа": ці варта пераймацца праз скандал з пашпартам

Валер Кавалеўскі — адзін з аўтараў праекта пашпарта "Новай Беларусі"

Валер Кавалеўскі — адзін з аўтараў праекта пашпарта "Новай Беларусі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Аўтары праекта пашпарта “Новай Беларусі” не распачыналі збору звестак грамадзян, кажа дырэктар па камунікацыях Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Кірыл Данько, былы памочнік Валерыя Кавалеўскага.

Пакуль Кавалеўскі працаваў у Кабінеце, ён быў адным з адказных за праект пашпарта. Сёння высветлілася, што Дэпартамэнт дзяржаўнай бяспекі Літвы (VSD) прызнаў ненадзейнай кампанію Garsų pasaulis. Пра гэта піша Радыё Свабода.

Менавіта гэтая кампанія друкавала літоўскія пашпарты і збіралася працаваць з пашпартамі “Новай Беларусі”. Раней беларускія журналісты правялі расследаванне, у якім кампанію падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі