“Дзякаваць дзеду”: як мусіць змяняцца стратэгія дэмсіл і ў якім кірунку — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Напярэдадні 17 верасня, прыдуманага рэжымам “свята”, Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 37 палітвязняў. Як адразу падалі гэтую падзею прапагандысты — праявіў і здзейсніў акт “гуманізма”. Што праўда, гэта ніякім чынам не паўплывала на дзейнасць ГУБАЗіКа ды іншых карных структур, якія працягвалі затрымліваць і асуджаць беларусаў за, як яны кажуць, “злачынствы пратэстнага накірунку”. Вось такі “Дзень народнага адзінства”. Але сам факт гэтага чарговага вызвалення нарадзіў шмат спрэчак — як наконт таго, што прывяло да такога кроку з боку рэжыму, так і таго, як дэмсілам варта на яго рэагаваць, якую стратэгію далейшых дзеянняў абіраць.    

Ці сапраўды беларусы не лічаць 17 верасня не тое каб святам, але нават не шануюць як нацыяўз’яднальную падзею? Як дэмсілы мусяць змяніць сваю стратэгію на фоне вызвалення рэжымам часткі палітвязняў і пры наяўнасці працягнення рэпрэсій? Як санкцыі ўплываюць на рэжым і на беларускае грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі