“Для чаго гэтае змаганне”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў — эфір
Вольга Гарбунова
Днямі Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сыходзіла без скандалаў, папярэдзіўшы калег пра свае намеры загадзя і даўшы ім такім чынам магчымасць знайсці кандыдатаў на замену. Тым не менш, практычна адразу пасля развітання з АПК Вольга зрабіла шэраг заяваў адносна сітуацыі з палітвязнямі, пазіцыяй дэмсілаў, перамоваў з рэжымам і гэтак далей. І словы яе гучалі досыць рэзка.
Што насамрэч стала галоўнай прычынай адыходу з пасады і якія яе ідэі не знаходзілі падтрымкі ў калег па АПК? Якія існуюць падставы сцвярджаць, што рэжым гатовы ісці на змякчэнне рэпрэсій і калі разлічваць на перамовы, то з кім? Што дасць пазіцыя “не злаваць дзеда” і што мяняе ў сітуацыі вызваленне адных і арышт іншых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.