У Пінску можа абрынуцца мост? (фота)
Прыгожы масток праз затон вяслярскай базы пабудавалі ў часе рэканструкцыі наберажнай Піны.
Збудаванне прастаяла толькі два гады, а ўжо на адным з бетонных слупоў, якія яго падтрымліваюць, з’явіліся даволі значныя расколіны. Відаць, няякасная апора не вытрымлівае вагі маста і паступова разбураецца.