З пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 7 дзяцей

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у статыстыцы дзіцячай смяротнасці ад няшчасных выпадкаў утапленне знаходзіцца на другім месцы пасля траўмаў і атручэнняў. Летась патанула 52 дзіця, перадае БелаПАН.

Спецыялісты адзначаюць, што ўменне добра плаваць — адна з найважнейшых гарантыяў бяспечнага адпачынку на вадзе, але нават добры плывец павінен захоўваць асцярожнасць. Купацца лепей у спецыяльна абсталяваных месцах — на пляжах, у басейнах і купальнях.



У паходах варта купацца ў месцах з чыстай вадой, роўным дном і невялікай глыбінёй, без моцнага цячэння. Вада павінна быць цёплай, знаходзіцца ў ёй варта не болей за 15 хвілінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі