У Полацку рамантуюць помнік Францыску Скарыну
Помнік Францыску Скарыну
У Полацку рамантуюць помнік беларускаму асветніку і першадрукару Францыску Скарыну (а ў Калінінградзе помнік Скарыну сёлета перанеслі на іншае месца). Спачатку заменяць пашкоджаную гранітную абліцоўку яго падмурка. Пліты ўжо дэмантаваныя. Пазней правядуць рэстаўрацыйныя работы непасрэдна самога помніка.
Як піша "Полацкі веснік", начальніца аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Зенчанкова сцвярджае, што "рэстаўрацыя ажыццяўляецца пад навукова-тэхнічным суправаджэннем з выкананнем рэкамендацый спецыялістаў". Яна паабяцала, што яго першапачатковы выгляд "не зменіцца".
Помнік Францыску Скарыну ў Полацку ўсталявалі ў 1974 годзе. Ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.